Sonika "Новы дзень" (+аудио)

Sonika "Новы дзень" (+аудио)

Дебютный альбом коллектива, известного по фильму "Выше неба".

  • Sonika - Little Master 03:46
  • Sonika - Новы дзень 04:08
  • Sonika - Lonely 04:32
  • Sonika - Не любовь 04:36
  • Sonika - Балада 03:29
  • Sonika - Try 03:25
  • Sonika - New Generation 04:45
  • Sonika - Missing Some One 04:58
  • Sonika - Missing Some One (acoustic version) 04:53
  • Sonika - Lonely (acoustic version) 03:22
  • Sonika - Boogey 03:28
  • Sonika - Eager To Fight 04:30
  • Sonika - Ветер 04:58

Музыка – В.Курлович, кроме 1 – В.Благуш Слова – В.Благуш (1), С.Бурец (2,4), М.Голденков (3,6-12), В.Лобоч (5), А.Матюшевская (13)

Ксения Жук – вокал Дмитрий Седич – соло-гитара Алексей Вилькот – ритм-гитара, акустическая гитара и бэк-вокал Александр Ткаченко – бас-гитара Алексей Шартух – барабаны

Запись, сведение, мастеринг: 3-12 – Сергей Аканов, студия компании Крок (Москва) 1,2,13 – Роман Городинский, студия Everest Media (Минск)

Приобрести CD на концертах группы.

Скачать альбом на официальном сайте www.sonika.by или сайте Ultra-music

мнения штатных экспертов

Дмитрий Подберезский

Вельмі добрасумленная і шчырая праца. Як мне падалося, для свайго дэбюту музыкі абралі ня надта складаны шлях, але прайшліся па ім годна, засьведчыўшы, што ў галіне такой вось амаль папсы і ў Беларусі можна ствараць якасны й дастаткова арыгінальны прадукт. Пры гэтым адзначу, што ўдзельнікі калектыву здолелі, як падалося, цалкам рэальна разьлічыць уласныя сілы, што ў выніку і дало плён. Магчыма, праўда, на іх месцы я не ставіў бы ў альбом акустычныя версіі песень: арыгіналы здольныя сказаць самі за сябе ўсё і вельмі пераканальна.

Наогул у зробленым адчуваецца добры баланс і вытрыманасьць стылістыкі. Музыкі годна падтрыліваюць вельмі добрыя вакальныя даныя салісткі, якая тут адчувае сябе звышупэўнена. Самае істотнае, што ў манэры выкананьня няма штучнасьці, на што хварэюць многія "заканадаўцы" моды.

Праўда, як і амаль кожны дэбютны альбом, "Новы дзень" не пазьбегнуў некаторых, на маю думку, шаргаватасьцяў. Прыкладам, у загалоўнай песьні я асабіста ня стаў бы разьбіваць гітарны акампанэмэнт недарэчнымі, на маю думку, зьбіўкамі. Пастараўся б пазьбягаць і банальнасьці ў некаторых тэкстах ("Не любовь"). І, канешне, вырашыў бы пытаньне з тым, на якой (адной!) мове будаваць рэпэртуар. За "Баладу" – асобны дзякуй!

Сергей Будкин

На фоне татальнага недахопу дзявочага поп-року ў Беларусі выхад дэбютніка гурта Sonika – падзея. Уласна кажучы, сьпявачка Соніка (Ксенія Жук) заявіла пра сябе яшчэ пяць гадоў таму. Тады ёй заняўся тандэм Уладзімера Курловіча і Майкла Галдзянкова, якія раней пісалі для Паліны Смолавай. Дзяўчыну з яскравым і адметным голасам заяўлялі на ўсе магчымыя конкурсы і фэсты па ўсім сьвеце, і ў 15 гадоў Ксюша магла пахваліцца сумеснымі фотаздымкамі з Дэ Віта і Джыліян Андэрсан. На расейскім фэсьце "Рок-Крок-2011" яе, ужо як рок-сьпявачку, пахвалілі Лагуценка з Арбенінай, аднак шырокую вядомасьць Sonika як гурт атрымаў пасьля ўдзелу ў саўндтрэку "Вышэй за неба" (іх песьню "Новы дзень" сьпяваюць акторы ў фінале стужкі). Паводле яе, уласна, і назвалі дэбютнік, хоць сам дыск выйшаў трохмоўным. У стылістычнай і моўнай нявытрыманасьці – яго галоўная бяда.

Адчуваньне такое, што музыкам надта карцела схапіць за хвост жар-птушку ды праславіцца на якім заўгодна фронце. Ад таго яны пазапісвалі песьні на ўсе выпадкі жыцьця. Аўтарскага выказваньня за гэтымі нумарамі не відно. Тут лішнія расейскамоўныя песьні, цалкам радыёфарматныя і прымальныя, але абсалютна безаблічныя. У гэтай іпастасі Ксюша нагадвае Стасю з "По глазам" зь яе нерэалізаванымі плянамі па скарэньні Масквы. Або лішнія ангельскамоўныя трэкі, запісаныя з прыхільнасьцю да ўзорнага заходняга року, якія на ўра зойдуць у пабе пад піва, але наўрад ці згадаюцца раніцай. Або лішнія два беларускія трэкі – трохі патасная, але тым ня менш чароўная, па-песьняроўску правільная "Баляда" і ўласна "Новы дзень" – бездакорны поп-рок гіт, візітоўка каманды на гэты дзень.

Няроўнасьць матэрыялу падкрэсьлівае і неаднародны запіс – такое адчуваньне, што трэкі пісаліся на розных студыях, у розны час і з рознымі гукарэжысэрамі. Часам музычнае суправаджэньне гучыць надта ўжо адчужана ад вакалу. Галоўнае ўпрыгожаньне дыску – уласна голас Ксеніі, упэўнены і пастаўлены. Калі з часам да ўменьня сьпяваць далучыцца нешта асабістае – быць ёй яркай сьпявачкай. Пасьпяшалася Sonika з паўнавартасным альбомам. Каб заявіць пра сябе, хапіла б прадуманага сынглу.

Олег Климов

Симпатизирую этой группе. Как в свое время симпатизировал не одной нашей альтернативно-гитарной или поп-в разной степени роковой команде с лидирующим женским вокалом. Судьба их ВСЕХ (!) оказалась печальна в контексте отечественной непопсы – просуществовали и повладели умами слушателей они не так уж много.

Кто-то из девушек на определенном этапе жизни коллективов заграницу уехал и с тех пор об их музыкальных достижениях не слышно. Кто-то замуж вышел. Кто-то запел что-то иное. Кого-то слишком рано убедили в том, что она звезда – и та таки закатилась, не взойдя. Оли Самусик уже нет в живых. И так далее – как говорит главный рокер страны. Искренне желаю только начинающей Sonika долгих творческих лет!

К достоинствам ансамбля отнесу явное – харизматичную, пусть и не такую шибко голосистую певицу Ксению Жук и целостный звук. Чьей заслуги в нем больше – самих музыкантов или кудесников в студии? Если даже второе, то при наличии желания взойти на Олимп, мастеровитость набирается трудом индивидуальным и концертами-репетициями. Из недостатков тоже все на виду – явных хуков, треков-безусловных хитов в репертуаре у группы нет. Лишь намеки и прикидки.

Дмитрий Безкоровайный

Группа заявила о себе благодаря фильму "Выше неба", а потому неудивительно, что песня оттуда дала название дебютному диску и даже, по ощущениям, стала главным поводом для его выпуска. Впрочем, для хорошего альбома одного только повода маловато.

Sonika в основном играет разношерстный поп-рок – то американский ("Lonely"), то постсоветский ("Не любовь"), то чисто белорусский ("Балада"). Самый сильный элемент группы – вокал Ксении Жук. Такие сейчас в нашей рок-музыке редко встретишь. Музыканты тоже делают свою работу достаточно профессионально, но в откровенно устаревшем контексте. Даже по белорусским меркам поп-рок с прихардованными гитарами и монументальными соло опоздал на доброе десятилетие.

Можно отметить и неровную запись (особенно "Try", "New Generation"), но главная проблема все же в уровне материала. Слишком много песен (прежде всего англоязычных), которые скроены по самым избитым рок-канонам (вплоть до махрового хард-рока ближе к финалу). В итоге все лучшее на этом альбоме уместилось бы на сингл из нескольких номеров – "Новы дзень", "Не любовь", "Ветер", "Балада". И то без особых восторгов.

📎📎📎📎📎📎📎📎📎📎